Навошта Хмяльніцкі стварыў Беларускі полк


У гісторыі ўжо быў сюжэт, калі беларускае войска пачало фармавацца ў вайне паміж Масквой і Украінай. Пра першых беларускіх палкоўнікаў і падзеі Крывавага патопу 1654–1659 гг. распавядзе новае выданне «Вусаў Скарыны».

У 1648 годзе пачалося паўстанне Багдана Хмяльніцкага, што прывяло дэ-факта да стварэння казацкае дзяржавы, Войска Запарожскага або Гетманшчыны. Аднак новая дзяржава патрабавала фармальнага прызнання з боку нейкага суверэннага ўладара. Адзіны, хто згадзіўся на гэта, быў маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч.

У 1654 годзе на агульнай вайсковай радзе ў Пераяславе казакі згадзіліся на пратэктарат Масквы. Гэта выклікала вайну з Рэччу Паспалітаю і ў Вялікае Княства Літоўскае ўварваліся маскоўскія войскі.

Вось тут і выявілася, што Хмяльніцкі і Аляксей Міхайлавіч па-рознаму бачылі будучыню беларускіх земляў. Сваё бачанне мелі і беларусы-ліцвіны, якія ўзялі самы актыўны ўдзел у вайне, бо не хацелі, каб нехта старонні вызначаў долю іхнага краю.

Пра Беларускі казацкі полк і падзеі вайны 1654–1659 гг. распавёў гісторык Цімох Акудовіч.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Wikimedia Common