Пакуль Галоўчанка ездзіў у Расею і сустракаўся з Мішусціным, Бондарава наехала на Новы год і Санта Клаўса і атрымала адлуп. Лукашэнка прадказаў будучыню і згубіў голас. Наш таро-прагноз: Лукашэнка схаваецца ў Азіі ў 2024 годзе. Гумар ад «Хай Так TV».
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Вольгу Бондараву пабілі за данос на Санта Клаўса
- Таро-прагноз ад Лукашэнкі і для Лукашэнкі: ён схаваецца ў Азіі
- Таро на службе міліцыі
- Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта Дзмітрый Хадановіч падлізаў дык падлізаў
- Рыгор Азаронак параўнаў Лукашэнку з…
- Раман Галоўчанка прызнаўся Міхаілу Мішусціну ў сваёй самай вялікай бядзе
- Каляда і калядоўшчыкі
- Найлепш у Беларусі калядуе пракуратура і Андрэй Швед. На 43,5 тысяч тон золата
- У Расеі дэфіцыт яек. Сяргей Барташ паабяцаў: Беларусь дапаможа Расеі яйкамі
- Беларусь – першае месца па запазычанасці перад Расеяй
- Чат: галоўны падарунак для Аляксандра Лукашэнкі
- Міністэрства замежных спраў Беларусі паліць паперы
- Піца са смакам Новага года
- Менскі метрапалітэн упрыгожыў вагоны
- Віншаванне з Калядамі і Новым годам!
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.
Калаж з фота: Белсат; vimpel-v; reform.by; Andrew Matthews / PA Images / Forum