Лукашэнку пагражае міжнародны трыбунал паводле дзвюх справаў. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Як Лукашэнка ловіць дзясяткі групаў тэрарыстаў

Аляксандр Лукашэнка працягвае змагацца з экстрэмістамі і тэрарыстамі, як Дон Кіхот змагаўся з ветранымі млынамі. Гэтым разам самаабвешчаны прэзідэнт апавёў ажно пра 20 экстрэмісцкіх ячэек, якія ўдалося затрымаць спецслужбам Расеі ды Беларусі. Што праўда, большасць гэтых ворагаў, якія рыхтавалі тэракты, гэтак ніхто і не пабачыў. Казаў дыктатар і пра планы Захаду ўбіць клін у дружную сям’ю краінаў СНД ды заклікаў постсавецкіх выведнікаў згуртавацца вакол яго і Уладзіміра Пуціна. Падрабязней – Юлія Лабанава.

За што Лукашэнку пагражае другі міжнародны трыбунал? Інтэрв’ю з былым прэм’ер-міністрам Літвы

На БелАЭС здарыўся сур’ёзны інцыдэнт – пра гэта сведчыць інфармацыя амерыканскага агенцтва «Bloomberg» на базе дакументаў кампаніі «Росатом», да якіх амерыканцы атрымалі доступ. А як праблему атамнай электрастанцыі бачаць з Літвы? А таксама – чаму афіцыйная Вільня падтрымлівае і будзе падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы? Падрабязнасці – у размове з Андрусам Кубілюсам, былым прэм’ер-міністрам Літвы, а цяпер дэпутатам Еўрапейскага парламенту. Інтэрв’ю запісаў Алесь Сіліч.

Аналіз чатырох сцэнароў адхілення Лукашэнкі ад улады. Які спрацуе?

Чатыры сцэнары транзіту ўлады прэзентавала кааліцыя сілаў, аб’яднаных вакол Святланы Ціханоўскай. Варыянты развіцця падзеяў – частка вялікага дакументу «Стратэгія пераходу да Новай Беларусі». Сярод магчымых падзеяў – перамовы з рэжымам Лукашэнкі і сілавы варыянт. Аўтары вынеслі стратэгію на грамадскае абмеркаванне. Разам з Вадзімам Мажэйкам і Валерам Кавалеўскім аналізуем самую цікавую і актуальную частку стратэгіі – сцэнары адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад улады. Які з чатырох варыянтаў найбольш рэалістычны? Сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Ці прымусіць Кітай расейцаў спыніць вайну? Інтэрв’ю з Вадзімам Дэнысэнкам

Якія мэты ставіць перад сабою расейскае кіраўніцтва ў вайне супраць Украіны? Кітай мае магчымасці і жаданне спыніць пуцінскую агрэсію? Якая Украіна патрэбная кітайскім камуністам? Адказы на гэтыя пытанні – у інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Вадзімам Дэнысэнкам, украінскім аналітыкам, аўтарам даследавання «Кітай – Расея. Ці прымусіць Кітай расейцаў спыніць вайну?». Размову запісалі ў Кіеве, адразу пасля прэзентацыі аналізу.

Расея сцягвае войска да межаў Фінляндыі. Пуцін гатовы ваяваць з NATO?

Уладзімір Пуцін пагражае Фінляндыі і абяцае сцягнуць войска да фінскай мяжы. Пры гэтым пераконвае: вайны з NATO не прадбачыцца. Гэтак жа ён казаў калісьці пра ўварванне ва Украіну. Што ж можа перашкодзіць яму гэта зрабіць заўтра супраць Паўночнаатлантычнага альянсу? Адказы шукала Надзея Бельская разам з экспертамі Янам Матвеевым і Аўрымасам Навісам.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu