Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, каб вырвацца з кіпцюроў камунізму, правялі люстрацыю свайго палітычнага апарату. Якою мусіць быць люстрацыя ў новай Беларусі, каб вярнуць у краіну законнасць, а не проста звесці рахункі з лукашыстамі?
Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы яны сталі перад выклікам: як пабудаваць прававую дзяржаву, якая б забяспечвала і гарантавала правы і свабоды для грамадзянаў? Новыя палітычныя эліты разумелі: каб ісці наперад – трэба разлічыцца з мінулым.
Адсутнасць універсальнага падыходу і свой гістарычны досвед прывёў да таго, што кожная краіна выпрацоўвала ўласны падыход. Ключавым інструментам у гэтым стаў працэс люстрацыі (літаральна ‘ачышчэнне’).
У Беларусі люстрацыі не было. Сёння можна сказаць, што нашую краіну чакае не толькі дэкамунізацыя, але і дэлукашызацыя. Што дапаможа беларусам паспяхова правесці люстрацыю? Якія памылкі дапусцілі іншыя краіны? Як зрабіць, каб люстрацыя не перайшла ў помсту?
Разгледзім на практыцы, як праходзіла люстрацыя ў былых краінах Варшаўскай дамовы і ў некаторых колішніх рэспубліках СССР.
Госці праграмы «Intermarium»:
Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.
Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Dominik Butzmann / Laif / Forum