Чаму брат асуджанага просіць прабачэння ў тых, хто ахвяраваў грошы


Аляксея Ліпеня пасадзілі на 5 гадоў і пакаралі высокімі штрафамі. Неабыякавыя беларусы не кінулі сям’ю Ліпеняў у бядзе і дапамаглі – знайшліся магчымасці або паставіць помнік бацьку, або выплаціць Аляксееў штраф. Калі б не падтрыманне людзей, маці і брат Аляксея проста не ведалі б, што рабіць.

Падзеі 20 снежня 2020 года перакулілі жыццё 38-гадовага Аляксея з Менску і ягоных блізкіх. У гэты дзень мужчыну затрымалі за нібыта ўдзел у дваровым мітынгу каля ўнівермагу «Беларусь». Яго арыштавалі на 20 содняў, забралі тэлефон. Сёння Аляксеевы маці і брат аддалі ўсе сродкі, нават грошы, адкладзеныя на помнік бацьку. Як прыйшла бяда, сваякі ад іх адвярнуліся.

Мікіта паказвае ліст-падзяку, які выдала Аляксею ў 2018 годзе РАНС за перадухіленне пажару. Кадр з праграмы «Беларус беларусу»

Каб распавесці пра тое, што давялося перажыць Аляксею і ягонай сям’і, наўрад ці хопіць эфірнага часу некалькіх праграмаў. Чарада судоў, што яшчэ вядуцца, адбытыя адміністратыўныя арышты, тысячы рублёў штрафаў і прызначаны пастановаю суда тэрмін – 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Усё гэта – за некалькі асуджальных словаў пад матэрыяламі пра здзекі сілавікоў з беларусаў, пакінутыя Аляксеем у Тэлеграм-чаце.

Беларус беларусу
Замест помніку бацьку пагасілі штраф, але ўсё адно пасадзілі на 5 гадоў
2021.07.21 11:59

Сілавікі сцвярджалі, што ад абразы не спалі месяцамі, маўляў, ім неабходная маральная кампенсацыя. Кожны пацярпелы запатрабаваў грошай. А брат і маці Аляксея ўжо аддалі ўсё, што маглі. Нават адкладзеныя сродкі на помнік памерламу бацьку. Але гэтага сілавікам і рэжыму недастаткова.

Маці і брат Аляксея марылі толькі пра вяртанне блізкага дадому – і магчымасць разлічыцца з даўгамі. Бо ўсе выплаты паклаліся на іхныя плечы. Сябры і сваякі ціхенька адвярнуліся і пакінулі сямʼю Аляксея сам-насам з праблемамі.

Мікіта і Валянціна Ліпені глядзяць сямейны фотаальбом. Кадр з праграмы «Беларус беларусу»

Спадарыні Валянціне дапамагаюць не звар’яцець толькі падтрыманне малодшага сына і рэдкія званкі ад старэйшага.

Замест таго, каб паставіць помнік бацьку, сям’я пагасіла штраф.

«Брату дапамога больш патрэбная, бо ён жывы. Тата б зразумеў. Мы вельмі ўдзячныя праграме і салідарным гледачам каналу – найбліжэйшым часам можна крыху выдыхнуць, дзякуй!» – кажа Аляксееў брат.

Дзякуй усім нашым гледачам і перадусім Мікіту за падтрыманне сям’і Ліпеняў.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна з любога пункту свету) – лістуйце: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.