Каму хоча спадабацца Макей сваймі выказваннямі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Якія рытуалы пакланення сваёй уладзе стварае рэжым Лукашэнкі? Чаму замежнікі, якія прыедуць у Беларусь, будуць добра пачувацца? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы «Без акрэдытацыі»:
палітолаг Андрэй Ягораў, рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка і галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Павел Свярдлоў
- Прызнанне «Еўрарадыё» экстрэмісцкай арганізацыяй успрымаю як абразу гонару і годнасці.
- У Макея таксама ёсць гумовы дручок, які ён хавае за спінаю, але час ад часу дастае і пачынае ім пагражаць.
- Расейская прапаганда прасоўвае наратыў аб тым, што заходнія палітыкі не кіруюцца інтарэсамі сваіх грамадзянаў.
Фёдар Паўлючэнка
- Карпянкоў і ГУБАЗіК паказалі, як трэба рабіць кар’еру ў Беларусі: падабацца асабіста Лукашэнку і бегаць па кватэрах ды лупцаваць іншадумцаў.
- Якая розніца Караніку, што палякі, літоўцы ці латышы падумаюць пра Гарадзенскую вобласць?
- Само тое, што мяжа Беларусі не закрытая, – гэта ўжо добра.
Андрэй Ягораў
- Жаданне мабілізацыі грамадства ў рэжыму ёсць, але ён баіцца, што гэтая мабілізацыя пойдзе не туды, куды трэба.
- Рэжымы ў Менску і Маскве спрабуюць прадаць сваім грамадзянам бяспеку ў якасці дасягнення.
- Рэжым Лукашэнкі не можа быць упэўнены ў лаяльнасці сваіх чыноўнікаў, бо гэта ж беларусы: на твары напісанае адно, а што ў кішэні, ты не ведаеш.
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
Belsat.eu