Імперыя наносіць удар у адказ. «Беларускі рэфарматар» Міхаіл Гарбачоў


Міхаіл Гарбачоў хацеў уратаваць СССР, а атрымалася адваротнае. Сёння Савецкі Саюз адраджаецца праз вайну, і за Украінай абавязкова надыдзе чарга Беларусі. Ці можам мы гэтаму супрацьстаяць?

На нашых вачах адбываецца завяршэнне працэсу распаду СССР, які не скончыўся ў 1991 годзе. Як заўважае гісторык Владзімеж Марціняк, спроба ўратаваць Савецкі Саюз адбывалася ва ўмовах «масавай грамадскай наіўнасці, браку адукаванасці, архаічных наіўных уяўленняў пра палітыку ды эканоміку», што прадвызначыла пераход перабудовы ў стан разбурэння.

Першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў намагаўся ўратаваць сістэму, якая адыходзіла ў гісторыю праз назапашаныя ўнутраныя праблемы. Але гэта быў няпросты працэс, у часе якога Міхаіл Гарбачоў паўставаў большым рэфарматарам, чымся беларускія лідары таго часу. Гэтак сцвярджае журналіст Віталій Портнікаў і параўноўвае сітуацыю з тым становішчам, у якіх была Украіна, і ў якасці прыкладу для беларусаў прыводзіць літоўцаў.

А што будзе з Расеяй?

«Не чакаю двухсот тысячаў на Цвярской, якія патрабуюць адстаўкі Пуціна і сканчэння гэтай бязглуздай каланіяльнай авантуры. Ці дзяржаўнага перавароту, калі ўсе прачнуцца – і не Пуцін, а ўмоўны Мішусцін пачне мішусцінскую вясну», – зазначае журналіст Канстанцін Эгерт.

У гэтых абставінах у цяжкім становішчы апынулася і Беларусь.

«Напэўна, прыйдзецца адстойваць нашую незалежнасць са зброяй у руках», – мяркуе палітык Аляксандр Дабравольскі.

Што Беларусь выйграе ад распаду Расеі і ці выйграе ўвогуле? Што чакае нашых суседзяў – Украіну і Расею? У чым постаць Міхаіла Гарбачова павучальная сёння? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Intermarium».

Госці праграмы «Intermarium» з Настай Ільіной:

Аляксандр Дабравольскі (Беларусь), палітык, палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай, былы дэпутат СССР ад Менску, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання

Владзімеж Марціняк (Польшча), прафесар, палітолаг, расеязнаўца, дыпламат, выкладчык, былы амбасадар Польшчы ў Расеі

Канстанцін Эгерт (Расея), журналіст, публіцыст і аглядальнік «DW»

Віталій Портнікаў (Украіна), журналіст, публіцыст і аглядальнік радыё «Свабода», espreso.tv

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на канале YouTube або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.