Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом


Шэлтар у Вільні прымае беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Дапамога беларускім палітычным уцекачам, беларускім добраахвотнікам ва Украіне, украінцам – ахвярам вайны. Гэтак пазначаюць мэту сваёй дзейнасці валанцёры і заснавальнікі дабрачыннай арганізацыі ў Вільні, якая так і называецца – «Дапамога».

Амаль тры гады ў «Дапамозе» працуе шэлтар для ўцекачоў «Беларускі замак». Часовы прытулак, дапамогу і падтрыманне тут знайшлі сотні беларусаў і ўкраінцаў. Уладальнікі «Беларускага замку» – беларусы ў Літве Наталля і Аляксандр Калегавы. Будынак яны аддалі карыстацца ўцекачам задарма, а працуюць там дзясяткі валанцёраў.

«Спачатку было жаданне зрабіць тут гатэль, але я папрасіла ў мужа: пакуль ты будзеш рабіць праект, дай нам некалькі пакояў на гуманітарны склад, для заняткаў і пару пакояў для жытла. А потым яшчэ адзін пакой, і яшчэ… На сённяшні дзень у яго застаўся адзін кабінет, усё астатняе мы забралі».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Пасля пратэстаў да беларускага літаратара Льва Міхеева прыйшлі з ператрусам міліцыянты, цяпер ён «валацужнічае» па свеце

belsat.eu