Падарунак ад чыстага сэрца. Чатыры гісторыі пра тых, каму патрэбна дапамога


Падарунак ад чыстага сэрца на Каляды чакаюць звольненая доктарка з траімі дзецьмі, ветэран, актывістка, якая прайшла праз лютаванне міліцыі, маці намесніка кіраўніка палка Каліноўскага. Новы выпуск «Беларус беларусу».

Вядоўца праграмы «Беларус беларусу» Валярына Кустава напярэдадні святаў нагадвае гледачам выдання чатыры гісторыі герояў, якім усё яшчэ патрэбная вашая дапамога. Сярод іх – Ягор, добраахвотнік палка «Пагоня», які прайшоў баі пад Бахмутам ва Украіне, а сёння жыве ў Варшаве і спрабуе ўладкаваць сваё жыццё. Дзеля гэтага яму неабходны электраровар.

Актывістка Наста з Нясвіжу апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі, а ейная дачка, якая займаецца лепкаю з палімернай гліны, чакае падарунка пад ялінку.

Педыятарка Мая мусіла з’ехаць з Беларусі пасля звальнення і цяпер у Беластоку гадуе траіх дзяцей, у адной ейнай дачкі выявілі аўтызм. Мая вядзе YouTube-канал пра медыцыну.

Інтэрв’ю
Педыятр Мая Церакулава, якая ўцякла з Беларусі ад рэпрэсіяў, стварыла YouTube-канал пра дзіцячае здароўе
2023.10.22 08:30

Таісія, маці намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, заклікае падтрымаць ваяроў-добраахвотнікаў, якія змагаюцца «за нашу і вашу свабоду», абараняючы Украіну ад Расеі.

Да святаў засталося зусім няшмат часу, але скончыць год дапамогаю іншаму – гэта сапраўды прыемна! Заклікаем вас падтрымаць нашых герояў!

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.