Вырашае задачы «з зорачкай»: беларус зарэкамендаваў сябе як дасведчанага сапёра ЗСУ


Беларус Зубр – дасведчаны сапёр, таму ўкраінскае камандаванне даручае ягонаму падраздзяленню самыя складаныя задачы. Абапіраючыся на веды, ён старанна плануе свае дзеянні, але на вайне ўвесь час здараюцца нечаканасці.

Зубр пераехаў ва Украіну ў 2015 годзе, служыў у «Азове», браў удзел у Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны (АТА). У 2021-м з’ехаў на часовую працу ў Бельгію. З пачаткам поўнамаштабнай вайны вярнуўся ва Украіну і цяпер служыць сапёрам у ЗСУ. Увосень 2022-га быў героем нашай праграмы:

Ваяры
Беларус ваяваў у «Азове», цяпер зноў змагаецца з акупантамі
2022.10.16 10:05

Мінула паўтара года. З цягам вайны мяняецца тэхнічнае і баявое абсталяванне, ваяры мусяць падладжвацца пад гэтыя змены, удасканальваць свае веды і досвед, пагатоў у баі адказваеш не толькі за сваё жыццё, але і за пабрацімаў.

Адна з самых заўважных зменаў – павелічэнне колькасці і якасці дронаў. Зубр як дасведчаны сапёр атрымлівае самыя складаныя задачы, якія ніхто раней, у тым ліку і ён сам, не выконваў.

«У нас асноўны касцяк – афіцэры, з дзесяцігадовым досведам работы ў інжынернай справе, і наш узровень вышэйшы. Вядома, задачы ў нас ставяцца не як для тэрытарыяльнай абароны, а як правіла «з зорачкай»: часта ў такія трапляем! А мы не навучаныя былі іх вырашаць, мы ўжо ў той момант пачынаем дадумваць – як», – апавядае Зубр.

Адна з такіх складаных задачаў – стрымліванне наступу байцоў ПВК Вагнэра падчас штурму Бахмуту.

Бываюць задачы, якія сёння ўспамінаюцца з усмешкаю.

Падрабязней – у нашай праграме.

Адно з папярэдніх выданняў праграмы распавядала гісторыю камандзіра інжынераў-сапёраў палка Каліноўскага:

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: військова частина А2641; 108 окрема бригада Сил ТрО