Бунт з патрабаваннем падвышэння заробку ўспыхнуў на ферме пад Менскам. Лукашэнку пачалі рабіць помнікі пры жыцці. Грыгорый Азаронак скардзіцца на шматлікія скаргі. Куды знік кубак Ціханоўскай пасля навагодняга звароту.
«Хай так TV» прабраўся на сакрэтную ферму ботаў пад Менскам і дазнаўся, што там адбываецца. А таксама мы сталі сведкамі таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.
Нашыя вядоўцы Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прааналізавалі навіны Беларусі і суседзяў, прапанавалі новы брэнд для лукашыстаў, раскрылі план па стварэнні помнікаў Аляксандру Лукашэнку пры жыцці і прыдумалі новы хіт для Аляксандра Саладухі.
У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: Белсат: Office of Sviatlana Tsikhanouskaya; anura.io