У РБ будзе горш, чым у «Слове пацана»: «90-я пададуцца Цілімілітрамдзіяй»?


«90-я пададуцца Цілімілітрамдзіяй», а ў РБ і Расеі будзе горш, чым у «Слова пацана», які стаўся памылкай уладаў. Лічыць Святлана Курс. Расейская культура стрымлівае расейцаў ад яшчэ больш жудасных рэчаў. Лічыць Канстанцін Каверын. Новы «Двубой».

Расейская культура і расейская мова, расейскія серыялы – усё гэта ёсць у Беларусі. Але што рабіць з гэтым панаваннем, якое ўвасобілася ў поспех серыялу «Слова пацана»?

«Калі б вы ў мяне спыталі: ці я за, ці супраць расейскіх серыялаў? Я лічу, што мы ў хворай сітуацыі, калі ўсё беларускае – забароненае, усё беларускае – прымятае, але і ў гэтай сітуацыі мы можам змагацца пры дапамозе свайго кантэнту, прадукту і працы», – кажа пісьменніца Святлана Курс.

Журналіст Канстанцін Каверын з гэтым не згодны: «Нас, беларусаў, знішчалі і працягваюць знішчаць. Гэта факт, медычны факт, але праблемы ў серыяле «Слова пацана» я не бачу. Вось такі парадокс». У той жа час у ягоным разуменні расейская культура – гэта тое, што расейцаў насамрэч стрымлівае ад яшчэ больш жорсткіх учынкаў, кшталту разаніны ва ўкраінскай Бучы.

Ці сапраўды не варта ставіць знак роўнасці паміж паняткамі «русская культура» і «русский мир», і чаму «Слова пацана» яшчэ адгукнецца і ў Беларусі, і Расеі? Глядзіце новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Канстанцін Каверын, журналіст, вядоўца праграмы «Обычное утро»

Святлана Курс, пісьменніца

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.