Святлана Ціханоўская: «Мы павінныя адарвацца ад Расеі раз і назаўжды»


Што Святлана Ціханоўская лічыць надзейнаю абаронай ад «русского мира»? Чаму ўвогуле Беларусі трэба адрывацца ад Расеі? Пра што беларуская лідарка хоча дамовіцца з «Netflix»?

Святлана Ціханоўская прайшла шмат выпрабаванняў з пачатку перадвыбарчае кампаніі 2020 года. Адным з іх сталася пераадоленне боязі публічна выступаць на беларускай мове. Як кажа спадарыня Святлана, ёй давялося вучыць гісторыю Беларусі і беларускую мову нанова. Яна ўсвядоміла патрэбу ў гэтым і адказна паставілася.

«Каб вярнуць беларускую мову ў Беларусь, павіннае хаця б адно пакаленне прайсці поўнасцю беларускамоўную адукацыю. І толькі тады мы можам казаць пра адраджэнне беларускай мовы. Але ж гэта адказнасць кожнага чалавека», – кажа спадарыня Святлана.

Мы распыталі Святлану Ціханоўскую пра яе стасункі з беларускую моваю. Чаму яна прыняла выклік, у адрозненне ад шмат каго з беларусаў, і засвоіла беларускую мову? Каго спадарыня Святлана лічыць беларускімі героямі мінулага і сучаснасці? Якія складаныя пытанні нядаўна пачалі задаваць ёй дзеці? Чаму дачка глядзіць «Netflix» ва ўкраінскім перакладзе? Чаму важна было абвесціць 2023-і Годам беларускае мовы?

Калі вы хацелі б даведацца болей пра беларускіх герояў, як станоўчых, так і адмоўных, можаце паглядзець праграму «Вусы Скарыны» або праграму «Шыльды».

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.