Прыйдзецца будаваць плот з Расеяй


Ці змогуць расейскія войскі прайсці праз Валынь з тэрыторыі Беларусі? Калі Саратаў пойдзе забіваць Маскву? Хто апрануў Медведчука на руку, як ляльку, і спявае ягоным ротам? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

журналістка праекту «Вот так» Марыя Лекух, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і ўкраінскі журналіст Алег Білецкі.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Алег Білецкі

  • Праз Валынь нават нацысты падчас Другой сусветнай вайны не праходзілі – балоты так не прамярзаюць
  • Віктар Медвядчук ніколі не быў самастойным палітыкам, усе ўказанні яму спускаліся з Масквы
  • Цяпер Расея спрабуе пабудаваць «іншую Украіну», якая будзе базавацца ў Маскве

Марыя Лекух

  • Расея не дажыве да канца гэтай вайны ў тым выглядзе, як мы яе ведаем
  • Расейцам што жыць, што паміраць – усё адно. Таму Крэмль зразумеў, што можа лёгка абмяняць у сем’яў людзей на грошы
  • Няма ніякай Расеі: ёсць Пуцін, ёсць прафесійнае войска, ёсць ПВК «Вагнэр» і ёсць людзі, напрыклад, з Сібіры, якія ўвогуле не ведаюць, дзе тая Масква, і слаба ўяўляюць, у якой краіне жывуць

Паўлюк Быкоўскі

  • Я быў у камандзіроўцы ў Саратаўскай вобласці і сутыкнуўся з тым, што ў расейскіх вёсках былі толькі жанчыны, дзеці і старыя людзі
  • Расейцам цяпер спрабуюць даць вобраз будучыні – маўляў, гэтую вайну магчыма выйграць, ёсць за што змагацца і ёсць украінцы, якія падтрымліваюць Расею
  • Кітай менш падтрымлівае расейскую ваенную авантуру, чым гэта падае расейская прапаганда

Калаж з фота: Yulia Morozova / Reuters / Forum

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».