Як у Магілёве пасеклі маскоўскі гарнізон акупантаў. Паўстанні беларусаў супраць Крамля


У эфіры ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным абмяркоўваем, як беларусы раней паўставалі супраць акупантаў у больш безнадзейных сітуацыях, чымся цяпер. Госці праграмы – гісторык Алесь Пашкевіч, гісторык Яўген Дудкін, паэт, перакладчык, гісторык літаратуры Андрэй Хадановіч.

У студыі прыгадваюць Магілёўскае паўстанне 1661 года, у выніку якога магілёўцы выразалі каля 7,5 тысячы асобаў, увесь маскоўскі гарнізон. Гаворка пойдзе і пра асобу Кастуся Каліноўскага, сімвал № 1 для беларускай незалежнасці, і паўстанне 1863 года, а таксама пра вялікую гістарычную ролю Слуцкага збройнага чыну 1920-га.

Фільмы
«Кастусь Каліноўскі»
2022.06.05 18:10

Якімі гістарычнымі падзеямі натхняліся беларусы падчас рэвалюцыі 2020 года? На што ім спадзявацца цяпер і ці ёсць шанец, што гісторыя паўторыцца? Глядзіце ў праграме «План: Б».

belsat.eu