Вывучыў беларускую мову дзякуючы польскаму войску


Пётр Дудановіч валодае беларуская моваю, бярэ ўдзел у фільмах пра Беларусь і дапамагае арганізоўваць «Bulbamovie» – беларускі кінафестываль у Варшаве. А падштурхнула яго да знаёмства з беларушчынаю польскае войска.

Пётр Дудановіч нарадзіўся на Сувальшчыне, вывучаў беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дарэчы, там адзіная кафедра беларускае мовы па-за межамі Беларусі.

Пётр перажыў шмат розных прыгодаў у Беларусі, калі падарожнічаў аўтаспынам, а таксама браў удзел у здымках фільмаў «Урок беларускае мовы» (2006) і «Музычная партызанка» (2007).

Пётр распавёў нам, як польскае войска падштурхнула да вывучэння беларускае мовы. Чаму ягонае навучанне зацягнулася ажно на 8 гадоў? Як, не ведаючы расейскае мовы, Пётр камунікаваў з людзьмі ў зрусіфікаванай Беларусі? Як зрабіўся вязнем ЦІП на завулку Акрэсціна ў 2006 годзе і якога нечаканага перакладчыка яму знайшлі? Якія змены ён заўважыў у Беларусі за тыя 5 гадоў, калі яму было забаронена заязджаць у краіну?

У граматычнай частцы пакажам на прыкладзе словаў «пралка» або «мобік», як гутарковая мова стварае новыя словы, імкнучыся ўсё скарачаць або спрашчаць.

Згаджацца – рус. соглашаться

Так званае – рус. так называемое

Адмыслова = спецыяльна

Пазбягаць – рус. избегать

Выкладчыца – рус. преподавательница

Валодаць – рус. владеть

Так сталася = так атрымалася – рус. так получилось

Спынам = аўтаспынам = аўтастопам

Адлічаць – рус. отчислять

Аднаўляцца – рус. восстанавливаться

Багата = многа = шмат

Разумець – рус. понимать

Увага – рус. внимание

Адсотак = працэнт

Патрапіць – рус. попасть

Сорамна – рус. стыдно

Файны = класны

Наведваць – рус. посещать

Перакладчык – рус. переводчик

Дадаваць = дабавіць

Здзівіць – рус. удивить

Прыязна – рус. доброжелательно

Забарона – рус. запрет

Гарбата = чай

Тлумачыць – рус. объяснять

Квіток = білет

Звычайная з’ява – рус. обычное явление

Уплыў – рус. влияние

Імша = служба ў храме

Недасяжны = недаступны

Разынка – рус. изюминка

Рок-гурт – рус. рок-группа

Рухацца – рус. двигаться

Шукаць – рус. искать

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Spc. Micah Clare / Wikimedia Commons