Слухаем хвацкі музычны альбом, разбіраемся ў праграме «Лістападу» і чытаем турэмную літаратуру


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

Сёння ў выданні:

  • Тэатральная акторка і рэжысёрка Паліна Дабравольская расказвае пра свой мадэрновы музычны альбом «Слова»;
  • Максім Жбанкоў разносіць праграму кінафестывалю «Лістапад», які сёлета робіцца новаю дырэкцыяй;
  • Андрэй Хадановіч каментуе з’яўленне ў Беларусі паўнавартаснага кірунку турэмнае літаратуры.

Фота вокладкі: Максім Жбанкоў на ўручэнні Прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку да беларускай кнігі. Менск, Беларусь. 29 красавіка 2021 года. ТК / Белсат