Верыў Лукашэнку, заспяваў бы з Кіркоравым, меў стасункі з паклонніцамі – на паліграфе Стыльскі


Ці хацеў бы зрабіцца папулярным у Расеі і выправіцца туды на гастролі? Дэтэктар хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» праходзіць лідар гурта «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі.

Музыка перакананы, што выступаць з канцэртамі ў Расеі – гэта як выступаць перад расейскімі вайскоўцамі ў акупаваным Данбасе. Калі і ехаць туды з гастролямі, то пасля вайны, калі Украіна пераможа. А вось на «Славянскім базары» выступіў бы, але ёсць нюанс:

«Магчыма, я праспяваў бы за 1 мільён і накіраваў бы гэтыя грошы палітвязням. Нармальны жэст».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці шмат было ў Стыльскага паклонніц, з якімі ён сустракаўся?
  • Ці ёсць палітвязні праз творчасць Стыльскага?
  • Колькі грошай штомесяц выдаткоўвае музыка? 

belsat.eu