З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Аналіз раптоўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву

Дэманстрацыя лаяльнасці ў кожным слове і нават прызнанне сябе суагрэсарам. Лукашэнка ў Крамлі падтрымліваў наратывы Пуціна адносна Украіны і тэракту ў «Crocus City Hall attack», нагадваў Захаду, што мір магчымы, але на ўмовах Расеі, ды ўхваляў палёт у космас, прымазаўшы сябе да дасягненняў «Роскосмаса». Сюжэт Юліі Лабанавай.

Павел Латушка: У Лукашэнкі ўпершыню з’явіцца намеснік

Сцэнары развіцця падзеяў на найбліжэйшыя месяцы – у інтэрв’ю з Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? Пра што незаконны кіраўнік Беларусі размаўляў з Уладзімірам Пуціным за зачыненымі дзвярыма і на паседжанні Савету бяспекі Расеі? Чаму выбары прэзідэнта могуць абвесціць знянацку і прычым тут Віктар Лукашэнка?

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Кіпру, Грэцыі і Канады

Святлана Ціханоўская працягвае ўздымаць беларускае пытанне ў кабінетах кіраўнікоў дзяржаваў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мінула амаль чатыры гады, а беларускі дэмакратычныя рух атрымлівае ўсё новых паплечнікаў. Як Кіпр, дзе беларуская дэлегацыя пабывала з візітам, што раней было немагчыма нават уявіць. Ціханоўскую прынялі на найвышэйшым узроўні ў Грэцыі і Канадзе, але які вынік высокіх сустрэчаў? Глядзіце ў нашым матэрыяле.

Што далей у канфлікце Ізраілю з Іранам?

Ізраіль адбіў іранскую масаваную атаку дронамі і балістычнымі ракетамі. Практычна ўсе яны былі перахопленыя па-за межамі Ізраілю і дзякуючы дапамозе ЗША, Іярданіі і Вялікай Брытаніі. Што можа быць далей? Ці разгарыцца канфлікт на Блізкім Усходзе з новай сілай і ці адцягне гэтую ўвагу ад Украіны, разбіралася Вольга Міцкевіч.

Бойкі ў парламенце, пратэсты, эмоцыі. Чаму ў Грузіі прынялі «расейскі» закон?

У Грузіі ў драматычных акалічнасцях пасля другой спробы прынялі новы Закон аб празрыстасці замежнага ўплыву. Гэтак званы расейскі закон патрэбны кіроўнай партыі, каб кантраляваць грамадскія арганізацыі, якія атрымліваюць замежныя гранты. Расейскі, бо вельмі нагадвае Закон аб замежных агентах, што дзеіць у Расеі. Як выглядала прыняцце закону ў Грузіі, глядзіце ў нашым сюжэце без каментара.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu