Пуцін паспрабаваў адпомсціць Пугачовай


Прапагандысты першымі «павіншавалі» Пугачову з юбілеем. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»:

15 красавіка Але Пугачовай споўнілася 75 гадоў. У першай гадзіне ночы ў «Комсомольской правде» выходзіць артыкул з наступным загалоўкам: «Кінутая і забытая ўсімі: 75-годдзе Алы Пугачовай абярнулася сапраўднай катастрофай».

«Замежны агент Максім Галкін, які закаціў п’яную істэрыку з віскі ў руках, у цяперашні час знаходзіцца за межамі Ізраіля. Між тым Ала Пугачова з малалетнімі дзецьмі Лізай і Гары засталася ў сваім доме ў Кесарыі. Прымадонна мела намер з размахам адзначыць 75-годдзе. Аднак пасля нападу Ірана неба над Святой зямлёй закрыта. Ні муж, ні сябры да яе не прыехалі на юбілей. Кінутая і забытая усімі Ала Барысаўна вымушаная адна спраўляцца з бедамі, што абрынуліся на яе».

Адным словам, вы зразумелі: дзень нараджэння толькі наступіў, а да Пугачовай нібыта ўжо ніхто не прыехаў і не павіншаваў. Таксама за дзень да юбілею прымадоны пра яе напісала газета «Ведомости». Дакладней пра тое, што 75-годдзю Пугачовай не будуць прысвечаныя канцэрты і праграмы на расейскім тэлебачанні ў гэтым годзе.

«Московский комсомолец» апублікаваў тэкст пра тых, з кім дзяліла ложак прымадонна. А «РИА Новостям» не хапіла новых песень спявачкі…

«Доўгі час яна насіла ганаровы тытул прымадонны расейскай эстрады. Прычым прымудраючыся за апошнія некалькі гадоў не праспяваць ніводнай новай песні».

Эй, вы ўсе там, прачніцеся! РІА Навіны, ну як не выпусціла ніводнай песні? Пачытайце вы сваіх калегаў з Камсамолкі. Ажно чатыры новыя песні!

«Ала Пугачова да юбілею выпусціла адразу некалькі новых песень. 15 красавіка (у дзень 75-годдзя) Пугачова запрэм’ерыла трэк «Жыццё занадта добрае», а на дзень раней – «Я плачу». Раней з’явіліся яшчэ два трэкі. Кампазіцыі даступныя на ўсіх музычных платформах».

Ну а вы з Камсамолкі, ну кім яна забытая?? Вы ж самі пра яе не змаўкаючы пішаце! І з днём нараджэння, дарэчы, таксама павіншавалі. Дарэчы, павіншавалі ў забароненым на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі Фэйсбуку. А-я-яй…

«Комсомольская правда» віншуе з днём нараджэння Алу Пугачову. Жадае ёй здароўя і быць бліжэй да Радзімы – і фізічна, і маральна. Спявачцы спаўняецца 75 гадоў!

Пугачову павіншавалі і пахвалілі за адвагу нават украінскія зоркі! У тым ліку і Сафія Ратару, якой на працягу многіх гадоў прыпісвалі канфлікт з Пугачовай. Вядома ж, яе павіншавалі сябры.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Пуцін узяўся за гісторыю трагедыі ў Катыні
  • Аказваецца, Расея ўстрымлівалася ад удараў па ўкраінскіх энергетычных аб’ектах

Фота: Vyacheslav Prokofyev / TASS

belsat.eu / АБ