Лукашэнка карыстаецца тым, што людзі баяцца пераменаў


Як не баяцца крочыць у невядомае? Чаму карысна мяняць прафесію? Як страх тармозіць нашыя мары? Падрабязней у праграме «Трэба пагаварыць».

Кардыяльныя змены ў жыцці – вымушаныя і не вымушаныя – могуць прыводзіць да ўнутранага разладу. Адмысловая госця праграмы, музыка, цымбалістка, вядоўца праекту «Кропка» і «Чаго брэшаш?» Ганна Лепяшкевіч, падзеліцца сваёй гісторыяй пра тое, як вымушаная была адмовіцца ад сваёй прафесіі і планаў.

Ганна з пяці гадоў праводзіла за інструментам восем гадзінаў на дзень, трапіла ў філармонію і вымушаная была эміграваць пасля падзеяў 2020 года. Цяпер цымбалы стаяць у куце ў літоўскай кватэры, бо акрамя Беларусі на цымбалах ніхто не грае.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu