Пасля словаў Азаронка давялося ісці да святара


Адно з нашых папярэдніх выданняў трапіла на вочы Грыгорыю Азаронку, і ён аблаяў нашую гераіню Вольгу ў сваім тэлеграм-канале. Вользе было вельмі непрыемна, але азаронкавыя нападкі нечакана дапамаглі ёй.

Вольга шмат гадоў займалася вырабам беларускіх этнаграфічных строяў, а таксама працавала з тканінамі і стварала абрадавыя і традыцыйныя лялькі. У 2020 годзе яна зазнала рэпрэсіі, бо спрабавала даказаць, што на ейным выбарчым участку перамагла Святлана Ціханоўская.

Вольга пастанавіла пакінуць Беларусь са сваім сынам Цімафеем. Тады нашая праграма разам з фондам «BYSOL» сабралі грошы на аперацыю Цімафею. Пазней разам з Беларускім домам мы арганізавалі майстар-клас, на якім нашая гераіня вучыла дзетак рабіць лялькі-матанкі.

Гэтым разам мы наведалі нашых герояў, каб перадаць ім падарункі ад нямецкай арганізацыі «Verein MARA e.V.».

Вольга распавяла нам, як святар параіў ставіцца да таго, што Азаронак назваў яе ведзьмаю, і які працяг мела гэтая гісторыя.

Мы таксама атрымалі падарункі. Вольга зрабіла для нас ляльку-дамавушку і ляльку-падарожніцу. Першая абараняе дом і яго жыхароў, мае торбачку, куды можна класці цыдулкі з пажаданнямі. У другую зашываюць манетку і зерне, каб у дарозе не застацца без грошай і ежы.

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Азарёнок. Напрямую / YouTube