Палешукі шмат чым адрозніваюцца ад рэшты беларусаў, у тым ліку моваю. Хто ж яны такія і адкуль гэтая розніца? Пра адметнасці жыхароў Палесся «Мова нанова» пагутарыла з карэнным палешуком Аляксеем Дзікавіцкім.
Аляксей Дзікавіцкі – віцэ-дырэктар «Белсату». Але гэтым разам нас цікавіць зусім іншае. Ён паляшук, які выдаў першы зборнік мастацкіх твораў, напісаных па-палеску.
Палеская гаворка можа падацца бліжэйшай да ўкраінскай мовы, чым да беларускай. Магчыма, менавіта гэтае падабенства прывяло да таго, што Беларусь пару разоў магла застацца без Палесся. Першы раз – у 1918 годзе, другі – пасля Другой сусветнай вайны.
Чы вправду гэтак можна,
По-нашому пысаты?
Нэ будуть з тэбэ, Лёша,
Знайомыйі смэятыс?
Нэ скажуть: «Гэта? Мова?»,
Поліска та говорка…
Чы скажуть – до коровэй,
Йды ліпш… правда горка!
Фрагмент вершу Аляксея Дзікавіцкага
Дык хто такія палешукі? Ці існуе асобная палеская гаворка? Якія палескія слоўцы і выразы варта ўзяць на ўзбраенне беларусам? Як гучыць верш, напісаны па-палеску?
У граматычнай частцы мы пакажам, наколькі палеская гаворка адрозніваецца ад літаратурнай беларускай мовы і патлумачым, адкуль узялася гэтая розніца.
Выдаваць – рус. издавать
Прамаўляць = гаварыць
Выхоўвацца – рус. воспитываться
Сумная падзея – рус. грустное событие
Насамрэч = у сапраўднасці – рус. в действительности
Ужываць – рус. употреблять
Оньдэ = вось
Адмыслоўца = спецыяліст
Твор – рус. произведение
Апавяданне – рус. рассказ
Верш – рус. стихотворение
Саромецца – рус. стесняться
Высілак – рус. усилие
Аднавяскоўцы – рус. односельчане
Носьбіт – рус. носитель
Бракаваць = не хапаць – рус. не хватать
Уразіць – рус. впечатлить
Гасціннасць – рус. гостеприимство
Захапленне – рус. восторг
Рэшта – рус. остальная часть
Працавіты – рус. трудолюбивый
Пагадзіцца – рус. согласится
Нашчадак – рус. потомок
Палескія слоўцы ды выразы: нэтэрплячка, ікаўка на мяне напала, оньдэ, нічогый, хліб тобі шкуру пудйів.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.