Змагаўся з наркагандлем у Пінску – апынуўся ў ЗСУ. Гісторыя добраахвотніка Юрыя Зайцава


Юрый Зайцаў кажа, што «перайшоў дарогу камусьці ўплывоваму» ў Беларусі, таму сілавікі Лукашэнкі адчайна спрабуюць дабрацца да яго. Але расейскае ўварванне ва Украіну змяшала ўсе карты. Беларус пайшоў добраахвотнікам у ЗСУ.

Юрый Зайцаў вылучаецца на фоне іншых жаўнераў свайго дывізіёну. Ягоная служба пачалася з таго, што ён зрэзаў з нагі электронны бранзалет. Яго начапілі паводле рашэння ўкраінскага суддзі, які змясціў беларуса пад хатні арышт. Гэта сталася праз тое, сілавікі Лукашэнкі абвесцілі Юрыя ў міжнародны вышук.

Гісторыі
«Аформілі ў ЗСУ як украінца». Беларус паўтара года бароніць Украіну, а яму адмаўляюць у міжнароднай абароне
2023.07.24 12:40

Юрый цяпер судзіцца, каб давесці сваю невінаватасць. І служыць у ЗСУ. Украінскае камандаванне стала на бок беларуса, калі даведалася пра ягоную гісторыю.

За што лукашэнкаўскія сілавікі ўз’еліся на Юрыя і хто дапамог яму ва Украіне – у праграме «Ваяры».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Andrzej Sidor / Forum; Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook