Следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў? Вечаровы эфір за 17 красавіка


Галоўныя тэмы выдання: 

  • Палата прадстаўнікоў у другім чытанні ўхваліла законапраект пра змену законаў аб Следчым камітэце. Калі яго падпіша Лукашэнка, следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў. Каментуе праваабаронца Міхаіл Кірылюк. У студыі – былы следчы, прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Андрэй Астаповіч
  • Палітвязні Беларусі: Рыгор Кастусёў
  • Раптоўны і таемны візіт намесніка міністра замежных справаў Беларусі ў Паўночную Карэю. У студыі – эксперт у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін
  • Навіны рэгіёнаў
  • Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
  • Адзін раз на тры месяцы. Столькі беларусы, якія маюць від на жыхарства ў Літве, змогуць ездзіць на радзіму. Парушальнікаў пазбавяць ВНЖ. Такое рашэнне ўхваліў Камітэт нацыянальнай бяспекі Сейму Літвы. Каментуе Віціс Юрконіс
  • Ізраіль вызначыўся, які будзе адказ на іранскі абстрэл. У студыі – вайсковы эксперт Давід Гендэльман
  • Навіны замежжа
  • 100 дзён да Алімпіяды
  • Журы прэміі Міхала Анемпадыстава за 2022 год абвясціла шорт-ліст прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Абмяркуем са старшынёй Беларускага ПЭНу Таццянай Нядбай
  • Ліст ад Каардынацыйнай рады
  • Навіны дня ў скароце

Фота: TUT.BY