Ці пачаў Захад перамовы з Лукашэнкам пра мір?


Ці сустракаўся міністр замежных справаў Вугоршчыны з Лукашэнкам у Менску? Хто з прыхільнікаў Лукашэнкі супраць раскулачвання бізнесу ў Беларусі? Ці можна беларускім дзецям прамыць мазгі да такой жа ступені, як у Расеі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

журналістка Вольга Быкоўская і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Пётр Рудкоўскі

  • Кіраўнік МЗС Вугоршчыны мог перадаць Лукашэнку прывітанне праз Алейніка
  • У беларускім грамадстве прапагандысцкія штампы ёсць унёскам у дыскрэдытацыю рэжыму
  • Развязанне эканамічных праблемаў праз раскулачванне бізнесу – дэбілізм

Вольга Быкоўская

  • Вернікам Лукашэнкі ўсё, што ні зробіць рэжым, – добра
  • У Лукашэнкі знікла крытычнае мысленне, для яго лаяльнасць – галоўны аргумент
  • У Еўразвязу няма механізмаў, каб наўпрост размаўляць з Лукашэнкам: нельга спачатку яго не прызнаваць, а потым прызнаць і ціснуць руку

Калаж з фота: Peter Kovalev / TASS / Forum, Lian Yi / Xinhua News Agency / Forum

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».