Еўрапейскім чыноўнікам напляваць на Беларусь?


Ці варта было футбалістам і заўзятарам байкатаваць чэмпіянат свету ў Катары? У чым феномен зборнай Марока? Ці ёсць атмасфера свята на чэмпіянаце свету ў Катары? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

прадстаўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Міхаіл Залеўскі і блогер, журналіст праекту «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Міхаіл Залеўскі

  • Апошнія 2,5 года топавыя футбалісты зазнаюць проста неверагодныя нагрузкі.
  • Надышоў час заявіць пра стварэнне новага вобразу спартоўца – сумленнага з актыўнай грамадскай пазіцыяй.
  • Беларусь у плане футболу вельмі далёкая ад Балканаў і Еўропы ўвогуле.

Яраслаў Пісарэнка

  • Запытайцеся ў любога ўкраінца, што такое ФІФА і хто такі Інфантына, і вы пачуеце шмат непрыемных словаў – там усім усё зразумела.
  • Перамога Аргентыны ў фінале чэмпіянату свету скончыць спрэчкі на тэму таго, хто найлепшы гулец свету.
  • У Беларусі футбол нікому не цікавы – я бачу гэта нават у сваёй статыстыцы на YouTube.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu