Міхась Чарот. «Даў беларусам тое, чаго нам не хапала»


Міхась Чарот – бязмежна таленавіты паэт – прайшоў Грамадзянскую вайну, быў лідарам суполкі «Маладняк», рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь» і сцэнарыстам першага нашага фільму «Лясная быль». Ён марыў пра вольную Беларусь, але сталінскі рэжым жорстка адпомсціў яму за гэта. «Лабірынты» вяртаюцца.

Міхась Чарот у 1930 годзе сутыкнуўся з жорсткім выбарам, перад якім яго паставіла сталінская сістэма. І ў той жа час – здрада каханай жанчыны, якой ён прысвячаў свае творы, затым здрада жонкі з найлепшым сябрам. Як быць у такой сітуацыі?

Міхась Чарот (сапраўднае імя Міхась Кудзелька) вітаў Кастрычніцкую рэвалюцыю, дзень якой быў ягоным днём нараджэння (паэт нарадзіўся 7 лістапада 1896 года). Ён верыў у пабудову новага свету і тварыў у ягонае імя. Чарот зрабіўся лідарам першай беларускай суполкі «Маладняк», быў зоркаю новай пралетарскай паэзіі. Ён быў рэдактарам галоўнай газеты краіны «Савецкая Беларусь», сцэнарыстам першага беларускага фільму «Лясная быль», аўтарам этапных паэмаў «Босы на вогнішчы», «Карчма» і «Чырванакрылы вяшчун». Але калі ў творчасці яму шчасціла, то з каханнем выйшла інакш.

Belsat.eu