Трыумф КДБ Лукашэнкі ці хворая фантазія? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Чаму Лукашэнка лётае ў Расею ў спартовым касцюме, ці КДБ Беларусі сапраўды арыштавала ўкраінскіх дыверсантаў? Аб чым размаўляў Пуцін з Кімам за закрытымі дзвярыма? Пра гэта ў праграме «Прасвет»

Трыумф КДБ Лукашэнкі ці хворая фантазія?

Спецслужбы незаконнага кіраўніка Беларусі быццам бы выявілі завербаваных Украінаю дыверсантаў ды перадухілілі іхныя тэракты на чыгунцы. Пра гэта прапагандысцкі тэлеканал АНТ стварыў цэлы 45-хвілінны тэлефільм. Праўда, не выглядае, што сцэнарысты добра абазнаныя ў тым, як працуе ўкраінская выведка і хто ёю насамрэч займаецца. СБУ? ГУР? Можа, ЗСУ? Абвінавачванні ў бок Украіны ды міфы пра дыверсіі ўкраінскіх спецслужбаў становяцца традыцыяй. Навошта лукашэнкаўскаму рэжыму так зацята ствараць з Украіны тэрарыста і наколькі ўмела гэта робіцца – у матэрыяле.

Чаму Лукашэнка ў спартовым касцюме паляцеў да Пуціна. Інтэрв’ю з польскім даследнікам Беларусі

Ці Уладзімір Пуцін – гэта «смяротны прысуд» Аляксандру Лукашэнку? Чаго ён не можа рабіць праз лаяльнасць да Крамля? Чаму Польшча пачынае думаць пра будучыню без Лукашэнкі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Камілем Клысіньскім, аналітыкам, які займаецца справамі Беларусі ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў у Варшаве.

Пуціна ратуе Кім? Таемныя перамовы ва Уладзівастоку

Што Уладзіміру Пуціну трэба ад Кім Чэн Ына і што Расея можа прапанаваць узамен за дапамогу КНДР? Пры чым тут вайна, космас і Кітай? Аналіз закулісных перамоваў лідараў Расеі ды КНДР.

Таксічнае выступленне Пуціна

Крыўда, раздражненне, фэйкі аб вайне супраць Украіны і напалеонаўскія планы. Каля трох гадзін Уладзімір Пуцін распінаўся на VIII Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку. Стыль мача быў вытрыманы, ворагі зрынутыя, праўда, толькі ў палымяных прамовах. Выступ быў падобны на псіхалагічную тэрапію дыктатара. Пуцін зрабіў шэраг таксічных заяваў. Падрабязнасці – у сюжэце.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.