Чым дыктатарскія рэжымы нагадваюць бацьку-алкаголіка? Дакуль Пуцін будзе падтрымліваць Лукашэнкавы авантуры? Чаму беларусы аддаюць перавагу расейскамоўным школам? Ці стануць «пад ружжо» камбайнеры і трактарысты? Чаму беларуская каманда правалілася на Алімпіядзе ў Токіа? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам на перадачу завіталі блогерка Вольга Павук, журналіст радыё «Рацыя» Уладзімір Хільмановіч, а таксама журналіст «Белсату» Віктар Шукеловіч.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей.
Уладзімір Хільмановіч
- Калі будуць галадаць Варонеж ці Пецярбург, пастаўкі расейскіх грошай Лукашэнку не спыняцца
- Зрух у масавай палітычнай свядомасці не азначае зруху ў масавай нацыянальнай свядомасці
- Пад выглядам камбайнераў і трактарыстаў у Беларусі могуць з’явіцца зялёныя чалавечкі
Вольга Павук
- Лукашэнка нагадвае жанчыну, якая ў дрэнных стасунках з мужчынам і спрабуе неяк апраўдацца і штось яму давесці
- Заўтра можа здарыцца так, што ты ў Беларусі жывы толькі таму, што працуеш
- Рэжым трымаецца на тым, што людзі побач з Лукашэнкам сапраўды вераць у гэтыя ідэі ды гатовыя ісці за іх на смерць
Віктар Шукеловіч
- Лукашэнка падчас свайго выступу выглядаў, як бетонная глыба з вялікай расколінай
- Дыктатары ўвогуле паводзяць сябе ірацыянальна
- Людзі, якія размаўляюць і вучацца па-расейску, жывуць у расейскай інфармацыйнай прасторы і так ці інакш звязаныя з Расеяй
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».