«Атмасфера, як на маршы!» «NaviBand» зайгралі канцэрт ахвярам рэжыму Лукашэнкі


Памятаеце, зусім нядаўна гурт «NaviBand», Арцём і Ксюша, у нашай праграме, будучы яе героямі, загадалі жаданне? Не для сябе: яны марылі зрабіць дабрачынны канцэрт для рэпрэсаваных беларусаў, якія трапілі ў складанае становішча і не могуць самі набыць квіткоў.

Беларус беларусу
«NaviBand» пераканаліся ў моцы салідарнасці беларусаў
2021.12.16 18:30

Мы звярнуліся да Беларускага Дому, які гасцінна адчыніў свае дзверы, – даў пляцоўку, стварыў усе неабходныя ўмовы. Больш за сто асобаў запісаліся на канцэрт.

«І такім чынам, усе працавалі для супольнай радасці, дзеля салідарнасці і падтрымкі. Гэта было не проста ўсё арганізаваць. Але атрымалася! І галоўнае, што запісалася больш за сотню чалавек. Але, на жаль, усіх не змог прыняць Беларускі дом. Толькі праз тое, што каронавірус, і тут можа быць абмежаваная колькасць людзей. Але гэта не абмежавала цяпла, якое зыходзіла з сэрцаў гледачоў і музыкаў», – падсумавала аўтарка праграмы.

Музыкі рыхтуюцца да канцэрту.
Фота: «Беларус беларусу»

Музыкі ў вітальным слове выказалі ўдзячнасць стваральніцы праекту «Беларус беларусу» Валярыне, а таксама «Белсату», і, вядома, кіраўніцтву Беларускага дому ў Варшаве.

На канцэрт прыйшло шмат людзей, сярод іх мы сустрэлі і ўдзельнікаў нашай праграмы:

«У мяне дачка палітзняволеная. Яна за кратамі, я вельмі перажываю, і дэпрэсія ў мяне не праходзіць. І гэта адзіныя моманты, калі я магу сама сябе падтрымаць, – калі я прыходжу на такія канцэрты, вось уласна на гэты канцэрт. Гэта як быццам дапамога жыць», – кажа праваабаронца Наталля.

Падрабязней гісторыя дапамогі Наталлі:

Беларус беларусу
КДБ і ФСБ пабіліся за беларуску і тая змагла ад іх уцячы
2021.10.15 19:50

«Вы нас моцна падтрымалі на старце, калі мы толькі сюды прыехалі. А прыехалі мы з Бараўлянаў, з Беларусі. Бачыце, вочы гараць, сэрца палае. Хочацца нешта рабіць добрае. Атрымалі шмат. У сэрца зайшло – і цяпер будзе выходзіць. Якой бы сумнай ні была наогул сітуацыя, але ж нас натхняюць такія імпрэзы», – кажа нашая гераіня Марыя.

Падрабязней гісторыя дапамогі Марыі і ейнай сям’і:

Беларус беларусу
Медыкам, абвінавачаным у экстрэмізме, дапамог Беларускі дом: «Гэта больш, чым самакаты!»
2021.09.29 15:30

«Мне самой канцэрт даў падтрымку, адчуванне пляча, бяспекі, любові, дабрыні. Бо я, напрыклад, вельмі люблю «NaviBand», і я даўно хацела трапіць на гэты канцэрт», – кажа глядачка Ася.

«Такія канцэрты патрэбныя. Таму што адчуваецца абʼяднанне беларусаў. Адчуваецца дух такі, як на маршы, напэўна, які тады быў, – калі ўсе разам былі. Вось гэтак сама і адчуваецца, калі ўсе разам беларусы збіраюцца», – падзялілася ўражаннямі адміністратарка чату плошчы Пераменаў, якая была вымушаная зʼехаць праз крымінальную справу і цяпер наведала імпрэзу.

Засталіся задаволеныя і арганізатары, і гледачы, і выканаўцы, гурт «NaviBand». Арцём Лукʼяненка і Ксенія Жук усміхаліся напрыканцы канцэрту, бо ўсё ўдалося:

«Вельмі крута! Насамрэч такі шчыры канцэрт выйшаў. І так шмат людзей знаёмых прыйшло. Я іх бачыла на нашых канцэртах. І шмат людзей, якія ўпершыню былі. І гэта таксама вельмі прыемна. Дзякуй усім, хто прыйшоў! Спадзяемся, вашая вялікая мара спраўдзілася. Нашая – дакладна!»

Арцём і Ксенія на сцэне.
Фота: «Беларус беларусу»

І гэта вялікае шчасце, калі такія мары здзяйсняюцца дзякуючы нашаму беларускаму космасу, якім ёсць салідарнасць.

З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, публічна альбо ананімна, з любога пункту свету, – лістуйце да нас:

I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.