«Я кожнаму беларусу з Беларусі кажу: прыйшлося табе з’ехаць – едзь на Падляшша»


Кіраўнік фонду «Tutaka» Павел Станкевіч папулярызуе беларускую культуру ў Польшчы. Што прываблівае ў Беларусі ды што адштурхоўвае ад яе замежнікаў? Чаму беларусы замежжа часам саромеюцца таго, што яны беларусы?

Калі ў 2021 годзе ў Польшчы праходзіў перапіс насельніцтва, фонд «Tutaka» запусціў акцыю «Я – беларус!». Гэткім чынам фонд заклікаў грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання адзначаць сябе як асобу беларускай нацыянальнасці.

Гісторыю беларусаў Падляшша мы абмеркавалі ў папярэднім выданні праграмы.

Гэтым разам мы пагаварылі, як фонд «Tutaka» ўмацоўвае беларускую ідэнтычнасць жыхароў Падляшша.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе пра загадны лад вельмі кароткіх дзеясловаў: пі, бі, лі, ві.

Увага – рус. внимание

Лялькавод – рус. кукловод

Адметнасць = асаблівасць

Кіраваць – рус. руководить

Пункт гледжання – рус. точка зрения

Дамова = дагавор

Тычыцца = адносіцца да

Гаворка = дыялект

Адказ – рус. ответ

Падавацца – рус. казаться

Своеасаблівы – рус. своеобразный

Уяўляць – рус. представлять

Рэчаіснасць = рэальнасць

Лічыць – рус. считать

Шкада – рус. жаль

Губляць – рус. терять

Прынамсі = па меншай меры

Нявызначаны – рус. неопределенный

Саромецца – рус. стесняться

Далучыцца – рус. присоединиться

Плынь = паток

Прастора – рус. пространство

Высілкі, намаганні – рус. усилия

Кошык – рус. корзинка

Чарка – рус. рюмка

Файны = добры

Найменне = назва

Старшыня – рус. председатель

Дазвол – рус. разрешение

Скарыстацца – рус. воспользоваться

Падкрэсліць – рус. подчеркнуть

Акрэсліваць – рус. определять

Ставіцца = адносіцца

Знітаванасць = звязанасць

Бацькоўшчына, бацькаўшчына = малая радзіма, айчына

Схаваць – рус. спрятать

Крыўдны – рус. обидный

Адчуваць – рус. чувствовать

Псаваць – рус. портить

Плён = добрыя плады, рэзультат

Зычыць = жадаць

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.