Пуцін хоча ліквідаваць Лукашэнку


У сваім новым стрыме наш галоўны карэспандэнт Кася Тутайшонак пакажа, як бравы старшыня Ператрахчанка згадзіўся памерці за чарговы крэдыт.

  • Як правільна палічыць толькі правільныя галасы выбарцаў?
  • Колькі крэдытаў трэба ўзяць у Вавана, каб жыхары калгасу «Светлы жах» змаглі шыкоўна адсвяткаваць памінкі старшыні?
  • Ці стане сетка рэзідэнцыяў Ператрахчанкі сеткаю маўзалеяў?
  • Як ператрахнуць айчынных хакеістаў, каб яны пачалі перамагаць?

Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 18:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.