Навошта Лукашэнка прапануе вяртацца «беглым»


Лукашэнка чарговы раз заклікае вярнуцца палітычных уцекачоў. Ці сапраўды ён гатовы развязаць праблему палітычных вязняў? Якія існуюць шляхі вырашэння гэтай нацыянальнай катастрофы?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў студыі ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным абмяркоўваюць галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, а таксама родныя палітвязняў – Вольга Івашына, жонка журналіста Дзяніса Івашына, Аляксандр Лойка, муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.

Паводле галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай, параза на выбарах 2020 года – лукашэнкаўскі боль. Маўляў, дыктатар тады разгромна прайграў, але народ не прызнаў. На думку Франака Вячоркі, цяпер Лукашэнка хоча прынамсі маральнай перамогі, прызнання, каб залячыць траўму.

Палітык упэўнены: калі Украіна пачне перамагаць, у Беларусі пачнуцца кардынальныя змены. Будуць масавыя ўцёкі ўрадоўцаў, магчымы раскол элітаў. Гэтак ужо было падчас паспяховага контрнаступу Украіны. Тады ўнутры беларускай сістэмы пачалася істэрыка.

«У нас адразу з’явіліся новыя кантакты сярод сілавікоў наменклатуры, яны вельмі адчувальна рэагуюць, яны бачаць, куды гэтыя шалі пасоўваюцца», – адзначае Вячорка.

Дарадца Ціханоўскай упэўнены, што з рэжымам Лукашэнкі дамаўляцца нельга. Каб яго перамагчы, патрэбны моцны, сістэматычны ціск – перадусім санкцыямі.

Вячорка сцвярджае, што санкцыі, якія ўводзіў Вашынгтон, былі звязаныя з рэпрэсіямі ўнутры краіны. Увядзенне гэтых абмежаванняў адтэрмінавалі пад абяцанні Макея вызваліць да 500 чалавек і трох журналістаў.

«Нічога з гэтага не выканалі, падрыхтавалі сабе лазы для абыходу санкцыяў. Верыць на слова нельга, трэба толькі глядзець на дзеянні», – кажа Франак Вячорка.

Як даціснуць Лукашэнку? Ці паспрыяе Офіс Ціханоўскай адмене санкцыяў, калі рэжым зробіць канкрэтныя крокі? Што сталася з асобамі, якія вярнуліся ў Беларусь? Як здзекуюцца ў беларускіх калоніях? Абмеркаванне гэтых ды іншых пытанняў – у чарговым выданні «Плану: Б».

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu