Дудзінскі вярнуўся ў Беларусь. Сатырычнае шоу


Дзяніс Дудзінскі вярнуўся ў Беларусь – там столькі ўсяго адбываецца! Запахла Магілёўскай наступальнай аперацыяй, ладзяцца конкурсы прыгажосці, а пенсіянеры робяць зброю з падручных матэрыялаў! Але спярша трэба разабрацца з генпракурорам.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі бяспечна правядуць вас па навінах, якія інакш маглі б загнаць у ступар.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Што засталося за кадрам урачыстае сустрэчы беларуса, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь
  • Насарог, леў ды іншыя маскоты міліцыі
  • Ружовая кувалда і клуб «Вагнэраня»
  • «Белая Русь» раўняецца на дэсэптыконаў?
  • Рагозін зняпраўдзіў тэарэму пра малпаў, які могуць надрукаваць на машынках «Вайну і мір»
  • Расейцы баяцца, што ЗША выключаць… сонца!
  • Дзяўчаты байкатавалі конкурс прыгажосці на Меншчыне
  • «Міс Менск»: прыйшла на конкурс – трапіла на суботнік!
  • «Міс «Крычаўцэментнашыфер» – 2023»: за якія намінацыі пазмагаліся крычаўскія прыгажуні
  • Байдэн у ступары ад прапановы Лукашэнкі
  • Бойка на фабрыцы троляў
  • Пададзеныя 23 заяўкі на вяртанне ў Беларусь! – 23 тысячы? – Не, 23 штукі!
  • Вяртанне блуднага беларуса
  • Забі мяне мякка: Давыдзька пра смяротную кару
  • А дзе твая біясфера? Прарэктар БНТУ Георгій Вяршыня змагаецца з уцечкаю мазгоў
  • Мясакамбінат асвоіў вегетарыянскую прадукцыю
  • Полаччына зрабілася небяспечнаю для чужынцаў
  • Пазбег мабілізацыі – трапіш у апалчэнне! Кубракоў гатовы ўзяць любога
  • Гімн лукашэнкаўскіх калгасаў у выкананні Нерона Шманько
  • Слонімскі дзэн

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by