«Статкевіч – самы моцны чалавек, якога я бачыў»: Дзяніс Урбановіч


Калі лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч пачаў распавядаць, па чым у Беларусі ён сумуе, то не змог стрымаць эмоцыяў. Ён вельмі тужыць па Радзіме і вельмі хоча вызваліць яе ад рэжыму Лукашэнкі.

За сваю палітычную дзейнасць Дзяніс Урбановіч зведаў рэпрэсіі. Турэмны досвед нечакана прыдаўся на фронце. Цяпер Дзяніс – ваяр палка Каліноўскага з пазыўным Ваўкалак.

Наш герой быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія паехалі дапамагаць украінцам адбіць пуцінскую агрэсію.

Цяпер Ваўкалак праходзіць рэабілітацыю пасля цяжкога ранення. Калі яго эвакуявалі з поля бою, у яго знік пульс. Здавалася, што ў тыл вязуць ужо нябожчыка. Але праз якую хвіліну, што падалася медыкам бясконцаю, сэрца ваяра зноўку забілася.

Гэта не першае раненне Ваўкалака, але ён не збіраецца кідаць змагання супраць расейскіх акупантаў – «Беларусь жа трэба вызваляць».

«Неабыякавыя беларусы мусяць быць з украінцамі, бо мы пераможам у любым выпадку, і пытанне з Беларуссю будзем вырашаць. Я думаю, што ўкраінцы і ўкраінскія ўлады таксама падставяць плячо, калі будзе вырашацца пытанне з Беларуссю. Мы на гэта спадзяёмся», – кажа Ваўкалак.

Ваўкалак распавёў нам пра баі за Бахмут. Якую тактыку выкарыстоўваюць расейскія генералы? Якую незвычайную зброю маюць каліноўцы? Як выглядае эвакуацыя параненага вачыма самога параненага?

Таксама Дзяніс шчыра падзяліўся тугою па доме, па родных мясцінах і дарагіх сэрцу людзях.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.