Каму Лукашэнка даверыць трон? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Аляксандр Лукашэнка дае сам сабе пажыццёвыя гарантыі бяспекі, а Святлану Ціханоўскую ў Варшаве называюць «спадарыня прэзідэнтка». Гэтак яе яшчэ нідзе не прымалі. Лукашэнка пра такое не можа нават марыць. ГУБАЗіК канкуруе з КДБ на фоне няяснасці з будучыняю рэжыму. Будзе Лукашэнка трымацца пажыццёва ці перадасць уладу? Каму? У чым прычыны кампраметацыі агенткі КДБ у Польшчы? Пра гэта сёння ў «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою. Госць праграмы – беларускі палітолаг, эксперт у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак.

Больш пра змест праграмы «ПраСвет»:

  • Лукашэнка сабе і свайму клану гарантаваў пажыццёвую бяспеку
  • «Ператрахванні» рэжыму. Каго з чыноўнікаў арыштавалі?
  • Дзмітрый Балкунец: За найбліжэйшыя 500 дзён можа адбыцца вялікі транзіт улады. Хто зойме прэзідэнцкае крэсла?
  • Аляксандр Класкоўскі: ГУБАЗіК стаўся монстрам. КДБ намагаецца ўзяць рэванш
  • Лукашэнка кіруе сілавікамі ці сілавікі маніпулююць Лукашэнкам?
  • Аляксандр Казак: Карпянкоў падлізваецца да вагнэраўцаў. Ці ёсць канфліктнасць паміж ГУБАЗіКам і КДБ?
  • У Наталлі Качанавай мала шанцаў. Пасля Лукашэнкі прэзідэнтам станецца сілавік?
  • Порнамадэль – агентку КДБ выкрылі ў Польшчы. У чым прычыны кампраметацыі?
  • Лукашэнка пралічыўся з новым польскім урадам. Святлана Ціханоўская ў Варшаве. Гэтак яе яшчэ не прымалі
  • Беларусь вельмі моцна вяртаецца ў польскі і міжнародны кантэкст
  • Адзін украінскі артылерыйскі снарад супраць пяці расейскіх. Хто і чаму затрымлівае 110 мільярдаў еўраў для Украіны?
  • Канфлікт «Хамасу» з Ізраілем вырвецца за цяперашнія межы?
  • Чаму хусіты з Емену атакуюць гандлёвыя караблі ў Чырвоным моры і ці здольны свет даць ім адпор?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu