Як Пуцін распраўляецца са здраднікамі ў сваіх шэрагах


21 ліпеня ў Маскве быў затрыманы былы супрацоўнік ФСБ і ўдзельнік баявых дзеянняў ва Украіне на баку Расеі Ігар Гіркін, вядомы таксама пад выдуманым прозвішчам Стралкоў. Яму былі выстаўленыя абвінавачванні за заклікі да экстрэмізму.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Гіркін цягам доўгіх месяцаў дазваляў сабе крытыкаваць расейскія ўлады, не саромеючыся пры гэтым у выразах: ён жартам прапаноўваў перафарбаваць Крэмль у жоўта-блакітныя колеры і называў прэзідэнта РФ нікчэмнасцю. Аднак адсутнасць яго арышту доўгі час заставалася, бадай, адной з самых вялікіх загадак пуцінскай Расеі. Мы прапануем успомніць, што казаў Ігар Гіркін-Стралкоў з пачатку баявых дзеянняў ва Украіне – як і калі ён пачаў крытыкаваць асобных прадстаўнікоў расейскай улады, а затым Міністэрства абароны і асабіста Уладзіміра Пуціна.

Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашым сайце або на канале YouTube.

Калаж з фота: kremlin.ru и Stringer / Белсат

belsat.eu /ІР