Лукашэнка бяссільны супраць рэвалюцыі свядомасці беларусаў. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка ўсё бліжэй да канфлікту з NATO

Суседзі Беларусі замерлі ў чаканні ўзброеных правакацыяў з боку васала Крамля. Літва закрывае частку памежных пераходаў. Польшча і Латвія сцягваюць войскі для абароны памежжа. Да вагнэраўцаў у Беларусі, у прысутнасць якіх шмат аналітыкаў не верыла, дадаўся ўкід пра афганскіх спецназаўцаў. Спецслужбы Лукашэнкі, імаверна, могуць іх выкарыстаць у аперацыі «Прыбой», паводле тэлеграм-каналу «Беларуская выведка». Прысутнасць былых афганскіх камандас у Беларусі не даказаная. Аднак варта сур’ёзна ставіцца да розных варыянтаў эскалацыі. Якія канкрэтна сцэнары правакацыяў могуць рыхтаваць спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна ды навошта гэта ім? Высвятляла Надзея Бельская.

Ці аб’яднаецца Святлана Ціханоўская з беларускімі добраахвотнікамі з палка Каліноўскага?

Беларускія дэмакратычныя сілы ломяць дзіды што да стратэгіі вызвалення Беларусі. Адныя націскаюць на інстытуцыйны спосаб барацьбы, на дыялог, іншыя прапануюць, каб цэнтрам усяго быў вайсковы элемент. Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве выявіла не толькі прыярытэты дэмакратычных структураў, але і іх амбіцыі – зрэшты, рэсурсы кожнай структуры моцна абмежаваныя. Ці дамовяцца Офіс Святланы Ціханоўскай і полк Каліноўскага? У матэрыяле Ірэны Кацяловіч.

Глыбінныя прычыны масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 года. Інтэрв’ю з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім

Змены ў беларускім грамадстве шакавалі рэжым Лукашэнкі. Масаваная прапаганда не здольная змяніць галоўнай каштоўнасці беларусаў. У чым сакрэт рэвалюцыі, якая адбылася ў нашай свядомасці за апошнія гады? Якія тры галоўныя пачуцці кіруюць намі? У чым глыбінныя прычыны масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе? Ці здольны Лукашэнка вярнуць падтрыманне, якое меў раней? Якім чынам вайна аб’яднала беларусаў? Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з сацыёлагам, прафесарам Андрэем Вардамацкім, навуковым кіраўніком Беларускай аналітычнай майстэрні.