Як вызваліць Беларусь пасля вайны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка накалоў дроваў. Паказуха ці халодны разлік?

Лукашэнка хоча ратаваць Еўропу ад холаду, а Расею – ад голаду. І ў першым і ў другім выпадку на гарызонце бачнае моцнае жаданне абысці заходнія санкцыі. У беларускага рэжыму ёсць вялікі досвед падобных маніпуляцыяў і гэтак званых «схематозаў». Ці стаіць за паказушным шоу, падчас якога менскі дыктатар калоў дровы, нешта большае, за агратрэш на патрэбы ўнутранай прапаганды? Ці ёсць праблема з дровамі ў заходніх суседзяў Беларусі? Высвятляла Вольга Міцкевіч.

Чаму Лукашэнка ставіцца да Зяленскага як да дзіцяці? Інтэрв’ю з Яўгенам Магдам

Чаму Лукашэнка ставіцца да Зяленскага, быццам той – дзіця? Украінскі палітолаг Яўген Магда лічыць, што беларускі дыктатар нагадвае савецкага ваеннапалоннага, якому прапаноўваюць паваяваць за немцаў. Якія могуць быць шляхі вызвалення Беларусі – інтэрвенцыя, санкцыі ці міжнародная дамова? Інтэрв’ю з Яўгенам Магдам, дырэктарам украінскага Інстытуту сусветнай палітыкі.

Чаму Пуцін сыходзіць з Херсону?

Што гэта: манеўр, адступленне, тактычная хітрасць ці жэст добрай волі? Вайсковае кіраўніцтва Расеі заявіла: дзеля захавання жыццяў салдатаў войскі пакідаюць правы бераг Дняпра – і адыходзяць з Херсону. Але навошта Крамлю пакідаць горад, які, як заяўлялі на Краснай плошчы, «з Расеяй назаўжды»?

Рэспубліканцы забіраюць у дэмакратаў Кангрэс ЗША. Ці трэба Украіне турбавацца пра гэта?

Поспех Рэспубліканскай партыі на парламенцкіх выбарах у ЗША не такі вялікі, як чакалася. На час запісу праграмы яны здабылі ў Кангрэсе 207 месцаў, а дэмакраты – 184. Рэспубліканцы занялі на 8 месцаў болей, чым падчас папярэдніх выбараў, а дэмакраты страцілі 6 месцаў для кангрэсменаў. У Сенаце адпаведна 48 і 46. Гэта яшчэ не канчатковыя вынікі выбараў. Ці пацягне страта пазіцыяў дэмакратаў радыкальныя змены ў замежнай палітыцы Вашынгтону? Нас цікавіць у першую чаргу тое, як змены ў парламенце ЗША паўплываюць на падтрыманне Вашынгтонам Украіны. Сюжэт Надзеі Бельскай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.