Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!


«І дзе мы? Усе тыя, хто раз’ехаўся па свеце? А вось мы!» – кажа Аляксандра Канафальская. Трэці год мастачка ладзіць незвычайны адпачынак у гарах, далучыцца да якога можа кожны. Новы «Беларус беларусу».

«Акрамя таго, што я мастак, акрамя таго, што я малюю пяском, раблю канцэрты, выступаю, кліпы, тут у Вроцлаве ў мяне з’явілася новая любоў – гэта горы, тут яны блізка. Два гады таму мы з сям’ёй хадзілі па гарах, а нейкія нашыя знаёмыя – ужо новыя ці старыя, хто тут таксама з намі з’ехаў, – яны сталі пытаць: “А як вы ходзіце па гарах? А раскажы? А можна з вамі як-небудзь?”. І ўсё гэта вылілася ў 2022 годзе ў такі праект, у ініцыятыву, якую мы назвалі “ІдзеМы ў горы”. Для ўсіх ахвотных, з падрыхтоўкай і без, з дзецьмі і без дзяцей. Кожны паход – як мінімум 40–50 асобаў. А тое і болей, і мы проста разам сустракаемся на чыгуначным вакзале, едзем на пэўную станцыю і за дзень праходзім ад 10 да 20 кіламетраў разам і вяртаемся назад у Вроцлаў», – распавядае мастачка Аляксандра Канафальская.

Сёння паходы «ІдзеМы ў горы» збіраюць да 200 чалавек, як было, напрыклад, падчас «Гукання вясны». Аляксандра выступае арганізатаркай і робіць гэта выключна на валанцёрскіх пачатках. Калі вы жадаеце выправіцца ў горы падчас наведвання Вроцлава, далучайцеся да суполкі ініцыятывы. Аляксандра Канафальская таксама стварае малюнкі, прысвечаныя гэтай ініцыятыве, іх можна набыць за данаты.

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.