Зваршчык з Беларусі адкрыў з нуля бізнес у Польшчы


Калі сяброў Рамана Раманоўскага пачалі затрымліваць аднаго за другім, маладзечанец пастанавіў з’язджаць з краіны. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».
І правільна зрабіў: спакойнага жыцця Раману ўсё роўна не далі б, як бы не далі і весці бізнесу. Раман пераехаў у Польшчу і паспрабаваў там пачаць усё з нуля – ён адкрыў сваё аўтаатэлье. Каб працаваць у Польшчы, трэба ведаць польскую мову, хаця б на пачатковым узроўні:
«Я думаў, як хутка вывучыць польскую мову. І таму хадзіў з нататнікам ды запісваў словы: «балгарка», «шрубавёрт», «лева», «права». Такія прымітыўныя словы запісваў, і ў мяне выйшла каля 50 словаў, я іх пераклаў на польскую мову і ўжо праз тыдзень пачаў размаўляць па-польску. Мне вельмі хацелася застацца тут, я разумеў, што мне няма куды ўжо вяртацца».
Палякі добра ставяцца да яго, але Раман трымае моцную сувязь з беларускаю дыяспарай у Польшчы.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
  • Беларус адкрыў уласную аўташколу ў Варшаве
  • Хто прыдумаў сімвал пратэстаў 2020 года – сэрца, кулак, перамога?

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu