Лукашэнка супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі і Леніна


Чаму Лукашэнка – супраць ідэяў Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада) і Леніна, якіх замяніў новым сімвалам веры, «чаркай і скваркай»? Чаму адрозніваюцца савецкасць і бальшавізм, а Беларусь чакае новая перабудова? Рудкоўскі і Быкоўскі ў праграме «Двубой».

«Досыць іранічна выглядае тое, што Лукашэнка кажа, быццам ліміт рэвалюцый у Беларусі вычарпаны, і пры гэтым святкуе Кастрычніцкую рэвалюцыю», – заўважае Паўлюк Быкоўскі ды тлумачыць, як Лукашэнка выкарыстаў спадчыну СССР ва ўласных мэтах – каб прыйсці да ўлады і захаваць яе.

ВІДЭА
Недалюстрацыя: як пазбегчы фатальных памылак
2023.11.08 12:00

Пётр Рудкоўскі называе два выклікі, якія стаяць перад постсавецкай Беларуссю: «захаванне бальшавіцкага стылю кіравання з яго знішчэннем чалавечай індывідуальнасці ў імя ілюзорнай будучыні або калектыву, цэласнасці дзяржавы» ды «ігнараванне нацыянальных каштоўнасцяў». Але як гэтыя выклікі пераадолець? Найперш праз дэсаветызацыю.

«Калі казаць пра шыльды, з чым так змагаліся тыя, хто казаў, што спачатку – эканоміка. Той гаспадарнік, за якога яны прагаласавалі, пачаў з шыльдаў, ён пачаў мяняць сімволіку і шыльды, што зусім не падобна на рэфармаванне эканомікі. Калі Лукашэнка прыходзіў да ўлады, на ўсіх парах ішла рэформа судовай сістэмы, дзе мусіў быць суд прысяжных, і рэальная незалежнасць судоў маячыла ў перспектыве. Чамусьці ён таксама ад гэтага адмовіўся, хаця гэта таксама не эканоміка. І так далей. Заўсёды аказваецца, што падобныя рэчы кажуць для маніпулявання апанентам, а самыя робяць тое, што лічаць патрэбным», – кажа Паўлюк Быкоўскі.

Двубой
Рука Масквы, КДБ і псеўдазамах. Як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам
2023.06.21 17:20

Працяг дыскусіі глядзіце ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым

Госці праграмы «Двубой»:

Пётр Рудкоўскі, палітолаг, асацыяваны даследнік у Польскай акадэміі навук

Паўлюк Быкоўскі, медыя-аналітык

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.