Беларуская рэжысёрка выходзіла на акцыі, сядзела дзясяткі разоў, і цяпер яна ў Бельгіі, але рыхтуецца да вайны. Падрабязна ў праграме «Беларускі свет»:
Лёс рэжысёркі Вольгі Нікалайчык быў вызначаны з таго моманту, як яна дапамагла спрадзюсаваць фільм Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзідэнт». А ў 2020 годзе, незадоўга да выбараў, яна была арыштаваная і трапіла ў карцар.
Падчас пратэстаў яе пераследавалі, і яна са сваімі сабакамі змяніла дзевяць кватэраў, а пазней з’ехала. Некалькі месяцаў таму сябры дапамаглі Вользе разам з жывёлінамі перабрацца ў Бельгію. Цяпер яна жыве ў Антвэрпэне ў лагеры для ўцекачоў, а сабакаў прытуліў сябар у сваім гаражы.
«У любым выпадку я не збіраюся заставацца. Як толькі Пуцін з Лукашэнкам у пекла выправяцца, я змагу вярнуцца ў краіну – не ў турму, а хаця б на вайну, на танках NATO. Я збіраюся вярнуцца дадому, я збіраюся сабраць стол у сваёй хаце, я збіраюся шмат працаваць, каб мая краіна пазбавілася гэтай цемры, якую насадзілі. Нам трэба выцягваць нашае грамадства з канцлагеру».
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на YouTube.