Каліноўцы адбілі атаку «дыверсантаў» на акоп


Майкл камандуе інжынерамі-сапёрамі палка Каліноўскага. Што патрэбна, каб быць сапёрам? З якімі ворагамі, акрамя расейцаў, сутыкаецца полк Каліноўскага? Якое новае хобі знайшоў Майкл падчас вайны? Калі можна спадзявацца вызвалення Беларусі?

Майкл – беларускі добраахвотнік. У 2020 годзе ён з’ехаў з Беларусі ў Заходнюю Еўропу праз палітычны пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі. Беларусу давялося пакінуць сваю фірму, якая вырабляла робатаў і рухавікі да іх. Пасля пачатку поўнамаштабнае вайны ва Украіне прадпрыемства захапілі расейцы.

«Нейкі час кампанія яшчэ працягвала існаванне, але калі пачалася вайна, яе канчаткова захапіў «Ростех», і, наколькі я разумею, яны спрабуюць гэтыя напрацоўкі выкарыстоўваць для ўласнай ваенкі», – кажа Майкл.

Як інжынер Майкл папрасіўся ў сапёры. Дзякуючы яму ў палку Каліноўскага з’явілася падраздзяленне высокаматываваных інжынераў-сапёраў.

«Бываюць нейкія складаныя ўстаноўкі, бываюць пасткі, часам проста нешта добра замаскаванае, і ты бачыш гэта ў апошні момант. І вось тады, вядома, задумваешся пра сваё жыццё. Але гэта мая праца, яна даволі медытатыўная, і калі я пагружаны, калі я ў фокусе, я ў згодзе з сабою», – апісвае дзейнасць сапёра Майкл.

Хай вас не здзіўляе, што Майкл выбраў быць сапёрам. У палку Каліноўскага жаўнераў заахвочваюць самім выбіраць спецыялізацыю. У адным з выданняў, мы размаўлялі з Цыліндрам, які захацеў зрабіцца медыкам.

Майкл кажа, што на вайне ёсць нечаканыя месцы, адкуль можа прыйсці «падлянка». Ён згадаў адну з такіх сітуацыяў, якая здарылася на «нулі» (на перадавой).

Як выглядае вайна для камандзіра сапёраў, вы дазнаецеся з новых «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook