Рэгіёны Расеі плацяць за прапаганду Крамля


Расейская армія выйграла ў вайне, што праўда толькі ў галовах прапагандыстаў. Хто плаціць за каланіяльны банкет? Разбіраемся з фейк у праграме «Лукавыя навіны»:

Прарасейскі тэлеграм-канал Украіна.ру вырашыў ацаніць суму, выдаткаваную на афарбоўку вялікага жалезнага купалу на гары Цемнатык ў Карпатах. На думку прапагандыстаў для таго, каб распісаць у нацыянальныя ўкраінскія колеры металічны аб’ект патрабуецца 100 тыс. грн альбо больш, чым 2, 5 тыс. еўра паводле курсу на жнівень 2023 года. Так, у прапагандысцкім тэлеграм-канале з’явіўся пост наступнага зместу:

«Жовто-блакитный карго-культ» працягвае квітнець ва Украіне. Гэтым разам нейкія высакагорныя маляры размалявалі ў стылі так званай «пісанкі» былую радыёлакацыйную станцыю «Памір». Праўда, зрабілі гэта не задарма – у арт-аб’ект уклалі 100 000 грн., гэта амаль 300 000 рублёў!»

Аднак распісаны гэты аб’ект быў не ў жніўні 2023 года, калі быў апублікаваны гэты пост, а шасцю гадамі раней. Тады ў 2017 годзе на гары Цемнатык не проста прадставілі пафарбаваны купал, але яшчэ і правялі цэлы фестываль, на якім рыхтавалі ежу нацыянальнай ўкраінскай кухні, а яшчэ арганізавалі выступ артыстаў. І 100 тыс. грн было выдаткавана на правядзенне ўсяго фестывалю, а не толькі на афарбоўку велізарнай пісанкі.

І наогул цікава, чаму пуціністы лічаць выдаткі на святы чужых краін? Палічылі б свае. Нават не бярэм Маскву. Вось, да прыкладу, медыя паведамлялі, Казань з гарадской казны выдаткавала на святкавання Дня Расеі – 5.6 мільёнаў расейскіх рублёў. У дадатак да гэтага на выступ Каці Лель, вядомай сваім хітом «Мой мармеладны» (таксама вядомы як «Джага-Джага»), не паскупіліся яшчэ на 880 тысяч.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Кім толькі не называлі ўкраінскіх вайскоўцаў расейскія прапагандысты: і нацыстамі, і бандытамі, і наркаманамі, але гэтым разам пуціністы вырашылі зрабіць іх яшчэ і порнаакцёрамі.
  • Ва ўкраінскім горадзе Івана-Франкоўску ствараюцца ў школе ЛГБТ-гурткі, прычым платныя

belsat.eu