Гісторыя супербабулі, якая ратуе чатырох беларускіх дзяцей ад дыктатуры




Маці палітзняволенай Антаніны Канавалавай, акрамя сваіх унукаў, узяла пад апеку яшчэ дваіх дзяцей з Беларусі: 14-гадовага Цімура і 4-гадовага Марселя. Падрабязнасці кранальнай гісторыі ў праграме «Беларускі свет».

Хлопчыкі трапілі ў прытулак у выніку праблемаў са здароўем і псіхікай іхнае маці, а Ганна Канавалава не змагла прайсці міма. Цяпер жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей, ёй дапамагаюць неабыякавыя беларусы.

«У прытулку, калі я пабачыла Цімура, у яго ў руках быў толькі заплечнік. У заплечніку быў камп’ютар. А на Марселі было адзенне 10-гадовага хлопчыка, кашуля была ніжэй за калена. […] Марселю, малодшаму, цяпер чатыры гады, ён ніколі не хадзіў у садок, але вельмі разумны хлопчык, за нашымі дзецьмі ўсё паўтарае. За мной як хвосцік: бабуля, я з табой!»

Таксама ў праграме «Беларускі свет»

  • Беларус у Амерыцы стварыў медычны стартап, які распрацоўвае прыладу для людзей з аўтызмам
  • «Дзеці – гэта найлепшае, што ёсць у беларускай школе»: настаўніца з Беларусі працягвае вучыць дзяцей у Літве

belsat.eu