Ці мусяць беларусы спачуваць расейцам пасля тэракту ў «Crocus City Hall»?


У выніку атакі тэрарыстаў пад Масквой загінулі і пацярпелі сотні людзей. Беларусы адрэагавалі па-рознаму. Адныя неслі кветкі да расейскага пасольства ў Менску, іншыя адкрыта радаваліся.

Ці ўсё нармальна з грамадствам, якое насміхаецца з такіх сітуацыяў? Ці варта спачуваць расейцам падчас вайны? Ці ўсе расейцы адказваюць за дзеянні Пуціна? Калі Расея можа разваліцца? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем у новым выданні ток-шоу «План: Б».

Госці студыі: палітолаг, сябра руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў; журналіст праекту «Можем объяснить» Ілля Даўлятчын; апазіцыйны палітык Ілля Панамароў.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu