Хадановіч пра беларускую літаратуру, якая не патрэбная дзяржаве


Часта можна пачуць, што беларуская ці ўкраінская літаратура не можа супернічаць з расейскай ці англамоўнай літаратурай. Аднак, гэта хутчэй кажа пра няведанне сваёй роднай літаратуры.

І ў Беларусі, і ўва Украіне дастаткова як сваіх класікаў, якія нічым не саступаюць Дастаеўскаму ці Пушкіну, так і сучасных пісьменнікаў і пісьменніц, каб зразумець усю мілагучнасць моваў і глыбіню нашай літаратуры.

Пра мінулае, сучаснасць і будучыню роднай літаратуры – у новым выданні «Бязвізу» з Вітаўтам Сіўчыкам і Тэцянай Іванськай.