Расейцам не паказалі страту флота


Карвет «Катоў» пайшоў за крэйсерам «Масква», але гэта чамусьці замоўчваюць. Разбіраемся ў праграме «Лукавыя навіны»:

Пакуль караблі Чарнаморскага флоту адзін за адным ідуць на дно, а расейскія знішчальнікі знішчаюцца ўкраінскімі зенітчыкамі, расейская прапаганда распавядае пра знішчэнне першых танкаў «Абрамс», якія ЗША перадала Украіне.

«Пачнем, як звычайна, з добрага і прыгожага. Падбіты першы амерыканскі «Абрамс». Гарыць ён як міленькі. Самае цікавае, што вось гэтыя вось кадры на Захадзе адразу сталі блакаваць, каб на Захадзе не дай Бог… свабода слова. Натуральна! Ва ўсёй прыгажосці! Свабода думкі…»

І вось: Вольга Бялова і Міхаіл Шахназараў зноў нахлусілі сваім гледачам. На Захадзе гэтыя кадры ні ад каго не хавалі і паказалі ў той жа дзень, калі з’явілася гэтая інфармацыя. Выданне праграмы «Здравствуйте, товарищи» выйшла 1 сакавіка. Дарэчы, у гэты ж дзень украінскія вайскоўцы збілі два расейскія знішчальнікі Су-34. Мы і пра гэта распавялі. А вось Міхаіл і Вольга пра гэта не сказалі ні слова.

4 сакавіка Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні другога танка «Абрамс». І тут расейскія выданні і некаторыя прапагандысты пачалі паведамляць пра абвал акцый амерыканскай кампаніі, якая вырабляе гэтыя танкі.

Але калі паглядзець на графік кошту акцый кампаніі «Дженерал Дынамікс», то мы ўбачым: за тыдзень з 27 лютага, калі быў знішчаны першы «Абрамс», акцыі кампаніі засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, і нават у нейкі момант гандляваліся вышэй за адзнаку ў 275 долараў за адзінку. Даражэй, чым калі-небудзь.

Калаж з фота: Maksim Konstantinov / Russian Look / Forum

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Як тапілі «Котава»
  • Труна ў Навальнага апынулася амаль на паўметра карацей, чым было патрэбна?
  • Зноў з Украіны ў Польшчу вывозяць чарназём?

belsat.eu / Авер